Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Ізраіль пачаў апэрацыю супраць палестнскіх ваяўнікоў


ЕРУСАЛІМ. Прэм’ер Ізраілю Арыэль Шарон дазволіў войску праводзіць любыя апэрацыі супраць палестынскіх ваяўнікоў у сэктары Газы. Шарон заявіў, што палестынскія ўлады “пальцам не варухнулі”, каб спыніць дзеяньні груповак “Хамас” і “Ісламскі джыхад”. У адказ прэм’ер палестынскай аўтаноміі Набіл Шаат адзначыў: “Я разумею, што ўлады аўтаноміі адказваюць за падтрыманьне законнасьці й парадку. Але праблемы нашмат больш сур’ёзныя, чым выкананьне міжнародных і іншых законаў. Гэта – праблемы доўгай акупацыі палестынскіх тэрыторыяў і канфрантацыі паміж акупантамі і палестынскім народам, якая зайшла занадта далёка”. У суботу 8 палестынцаў былі забітыя ў сутычках з ізраільскімі вайскоўцамі ў Сэктары Газа. Ізраіль парваў адносіны з новым кіраўніком Палестынскай аўтаноміі Махмудам Абасам пасьля таго, як ваяўнікі ў чацьвер забілі шасьцёх ізраільскіх жаўнераў. Палестынскія групоўкі заявілі, што не гатовыя памірыцца з Ізраілем – такую прапанову зрабіў ім Махмуд Абас.
XS
SM
MD
LG