Лінкі ўнівэрсальнага доступу

logo-print

Шыіты заклікалі сунітаў не байкатаваць выбараў у Іраку


БАГДАД. У Іраку палітыкі-шыіты заклікалі мусульманаў сунітаў адмовіцца ад байкоту выбараў 30 студзеня. Суніты лічаць, што выбары трэба адмяніць з-за небясьпекі нападаў і тэрактаў з боку ваяўнікоў. Ірацкія ўлады абвясьцілі, што разглядаюць шэраг мерапрыемстваў у галіне бясьпекі падчас галасаваньня – прапануецца нават перакрыць транспарт. Лідэрам выбарчай кампаніі называюць Аб’яднаны Ірацкі Зьвяз, якім кіруе духоўны лідэр шыітаў аятала Алі Ас-Сыстані.
XS
SM
MD
LG