Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Правыя плянуюць “дэкамунізацыю” Польшчы


Аляксей Дзікавіцкі, Варшава Польскія правыя, якія, як паказваюць усе апытаньні грамадзкай думкі, выйграюць сёлетнія парлямэнцкія выбары, заявілі аб намеры правесьці працэс “дэкамунізацыі краіны”.

Паводле лідэраў адной зь вядучых правых партыяў “Закон і справядлівасьць”, тое, што працэс дэкамунізацыі ў Польшчы ня быў праведзены адразу пасьля перамогі дэмакратыі, было вялікай памылкай.

Правыя заяўляюць, што адным зь першых законаў, якія ўхваліць новы Сэйм будзе закон, які забароніць былым функцыянэрам Польскай аб’яднанай рабочай партыі і камуністычных спэцслужбаў цягам 10 гадоў працаваць у дзяржаўных установах, органах самакіраваньня, дзяржаўных прадпрыемствах і сродках масавай інфармацыі.

“Былыя камуністычныя сакратары атрымалі дазвол дзейнічаць ва ўмовах дэмакратыі, але іхныя партыі сталіся асяродкамі эканамічных, палітычных і крымінальных скандалаў”, заявіў адзін зь лідэраў партыі “Закон і справядлівасьць” Марыюш Каміньскі.

Паводле ягоных словаў, гэтых людзей трэба на пэўны час цалкам ізаляваць ад грамадзкага жыцьця ў краіне.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG