Лінкі ўнівэрсальнага доступу

logo-print

Літоўскі камандуючы наведае Чэхію


ВІЛЬНЯ. Камандуючы літоўскім збройнымі сіламі генэрал-маёр Валдас Туткус на наступным тыдні з афіцыйным візытам наведае Чэскую Рэспубліку. У панядзелак ён прыбудзе ў Прагу. Туткас сустрэнецца з чэскім міністрам абароны Карэлам Кунлем, а таксама наведае адну з брыгадаў чэскай арміі. Перамовы будуць датычыць супрацоўніцтва ў галіне бясьпекі, узаемнага ўдзелу у вайсковых групоўках Эўразьвязу, у сілах хуткага рэагаваньня НАТО і ў міжнародных місіях.
XS
SM
MD
LG