Лінкі ўнівэрсальнага доступу

logo-print

Адзін з трох балтыйскіх прэзыдэнтаў паедзе ў Маскву 9 траўня


ВІЛЬНЯ. Тры балтыйскія дзяржавы прымуць супольную дэклярацыю ў справе іхняй пазыцыі адносна заканчэньня Другой усясьветнай вайны. Пра гэта дамовіліся міністры замежных справаў Літвы, Латвіі і Эстоніі на неафіцыйнай сустрэчы ў Паланзе, якая адбылася ў пятніцу і суботу. Што датычыць сьвяткаваньня ў Маскве заканчэньня вайны, якое адбудзецца 9 траўня, дык прэзыдэнты трох краінаў павінны самі вырашыць—удзельнічаіць у ім ці не. Пра гэта заявілі міністры замежных справаў. Раней, на гэтым тыдні, прэзыдэнт Латвіі Вайра Віке-Фрайбэрга прыняла запрашэньне прэзыдэнта Пуціна наведаць Маскву 9 траўня. Між тым літоўскі прэзыдэнт Валдас Адамкус сказаў, што паважае яе рашэньне, але сам ён забавязаўся ўзгадніць сваю пазыцыю з эстонскім прэзыдэнтам Арнольдам Руйтэлем.
XS
SM
MD
LG