Лінкі ўнівэрсальнага доступу

logo-print

Казахстанскія памежнікі застрэлілі меркаванага кантрабандыста


АСТАНА. Казахстанскае міністэрства замежных справаў сёньня паведаміла, што памежнікі застрэлілі аднаго чалавека і другога паранілі ў сутыкненьні зь меркаванымі кантрабандыстамі з суседняга Узбэкістану. Паводле міністэрства, памежнікі папярэдзілі парушальнікаў стрэламі ў паветра, але тыя кінуліся на салдатаў з палкамі ды камянямі і двух паранілі.

Тым часам узбэцкая служба нацыянальнай бясьпекі заяўляе, што забіты абараняў суседа, якога зьбівалі памежнікі. Казахстанскія і узбэцкія прадстаўнікі дамовіліся правесьці супольнае расьсьледаваньне інцыдэнту на мяжы.
XS
SM
MD
LG