Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Амэрыканцы скароцяць сваю дапамогу сіламі вайскоўцаў, чаго патрабуе Інданэзія


БАНДА-АЧЭХ, ІНДАНЭЗІЯ. Прадстаўнік амэрыканскага міністэрства абароны Поль Волфавіц—самы апошні з замежных афіцыйных прадстаўнікоў, хто наведаў краіны, якія пацярпелі ад цунамі. Ён быў у Таіляндзе і—у Інданэзіі. Волфавіц сказаў, што Злучаныя Штаты хочуць скараціць свае ратаўнічыя апэрацыі сіламі вайскоўцаў. Інданэзія выказала заклапочанасьць з тае прычыны, што дапамогу пацярпелым на яе тэрыторыі ажыцьцяўляюць замежныя вайскоўцы і папрасіла вывесьці іх да канца сакавіка.
XS
SM
MD
LG