Лінкі ўнівэрсальнага доступу

logo-print

Цімашэнка патрабуе, каб Юшчанка прызначыў яе прэм''ер-міністрам


КІЕЎ. Украінскі апазыцыйны лідэр Юлія Цімашэнка сёньня паўтарыла сваё патрабаваньне, каб новаабраны прэзыдэнт Віктар Юшчанка прызначыў яе прэм’ер-міністрам. Яна сказала, што чакала, што ён будзе трымацца пагадненьня зь ёю, заключанага ў мінулым чэрвені. Юшчанка тады ёй паабяцаў, што калі выйграе прэзыдэнцкія выбары, яна ўзначаліць урад.

У пятніцу Юшчанка сказаў, што ён правёў мноства кансультацыяў адносна складу будучага ўраду. Цімашэнка гаворыць, што ён павінен усё ж будзе сустрэцца і зь ёю. Яны разам часта зьяўляліся падчас масавых пратэстаў, названых “аранжавай рэвалюцыяй”.
XS
SM
MD
LG