Лінкі ўнівэрсальнага доступу

logo-print

Нобэлеўская ляўрэатка адмовілася зьявіцца ў рэвалюцыйны суд


ТЭГЕРАН. Нобелеўская ляўрэатка Шырын Эбадзі сьцьвярджае, што не зьявіцца ў іранскім рэвалюцыйным судзе, бо яе выклікалі незаконна. Ёй не ўказалі прычыну выкліку, але папярэдзілі, што могуць арыштаваць, калі яна ня прыйдзе. Нобэлеўская ляўрэатка паслала ў суд сваіх адвакатаў. Адзін зь іх—Махамэд Алі Дадха сказаў: “Спадарыня Эбадзі вырашыла паслаць мяне і двух іншых адвакатаў у суд, таму мы можам заявіць свае пярэчаньні адносна выкліку. Апроч таго мы, адвакаты, мяркуем, што існаваньне рэвалюцыйнага суду ёсьць сумнеўным”.

Сама Эбадзі займаецца абаронай правоў чалавека і не прызнае рэвалюцыйны суд, бо ён не прадугледжаны канстытуцыяй краіны. Гэты суд займаецца выпадкамі, якія датычаць нацыянальнай бясьпекі. Адвакат Махамэд Алі Дадха паведаміў, што Шырын Эбадзі выклікалі ў суд у якасьці сьведкі, а не абвінавачанай.
XS
SM
MD
LG