Лінкі ўнівэрсальнага доступу

logo-print

Махмуд Абас прыняў прэзыдэнцкую прысягу


РАМАЛА. Махмуд Абас сёньня прыняў прысягу, уступіўшы на пасаду палестынскага прэзыдэнта: “Я клянуся Богу быць адданым радзіме, сьвятым мясьцінам, народу, нацыянальнай спадчыне, паважаць канстытуцыю і абараняць інтарэсы палестынцаў. Бог сьведка таго, што я мовіў”.

Абас сказаў таксама, што прапануе Ізраілю мір. У сваёй прамове 69-гадовы палестынскі лідэр заклікаў да ўзаемнага замірэньня і сказаў, што ізраільцяне і палестынцы павінны навучыцца падзеляць зямлю, каб закончыць “заганнае кола” гвалту ў рэгіёне. Абас таксама асудзіў напад на памежны пераход у Паласе Газа у чацьвер уначы, калі загінулі шасьцёра ізраільцянаў. Ён таксама асудзіў нядаўнія забойствы ізраільцянамі палестынцаў.
XS
SM
MD
LG