Лінкі ўнівэрсальнага доступу

АБСЭ яшчэ ня вырашыла, што рабіць у справе Марыніча


Юры Сьвірко, Менск Цягам двух дзён у Вене адбываюцца сустрэчы й паседжаньні з удзелам новага дзейнага старшыні АБСЭ Дзімітрыя Рупэла, які сёлета ачольвае гэтую арганізацыю. У кулюарах абмяркоўваецца беларускае пытаньне, у тым ліку прысуд Міхаілу Марынічу, асуджанаму на 5 гадоў турмы за нібыта скрадзеныя ім кампутары, што належаць амбасадзе ЗША. Злучаныя Штаты, якія ёсьць сябрам АБСЭ, заявілі, што ня маюць да спадара Марыніча ніякіх прэтэнзіяў.

Кіраўнік офісу АБСЭ ў Менску Эбэргард Хайкен, які знаходзіцца ў Вене, узяў удзел у сустрэчы тых, хто ачольвае палявыя місіі АБСЭ, з новым дзейным старшынём арганізацыі – славенскім міністрам замежных справаў Дзімітрыем Рупэлам. Аднак пытаньне мажлівай дапамогі з боку АБСЭ ў справе Міхаіла Марыніча са спадаром Рупэлам не абмяркоўвалася, сказаў Радыё Свабода амбасадар Хайкен.

(Хайкен: ) “Я абмеркаваў гэта з прадстаўнікамі дзейнага старшыні, а не зь ім асабіста. Але я не магу сказаць нічога канкрэтнага – якія дзеяньні будуць зробленыя старшынёўствам”.

Амбасадар Хайкен параіў мне зьвярнуцца да прэсавага сакратара АБСЭ, але й той ня змог паведаміць нічога канкрэтнага. Кіраўнік прэсавай службы АБСЭ Рычард Мэрфі сказаў толькі:

(Мэрфі: ) “Марыніч? Усё, што я магу сказаць вам, – што старшынёўства вывучае гэта”.

Спадар Мэрфі дадаў, што дзейны старшыня АБСЭ пакуль не рабіў ніякіх заяваў у справе Міхаіла Марыніча.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG