Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Прэзыдэнт Польшчы: Украіна ўвойдзе ў склад Эўрапейскага зьвязу цягам 10-15 гадоў


Аляксей Дзікавіцкі, Варшава Прэзыдэнт Польшчы Аляксандар Квасьнеўскі лічыць, што Ўкраіна ўвойдзе ў склад Эўрапейскага зьвязу цягам 10-15 гадоў. Між тым шэраг польскіх экспэртаў заяўляюць, што ад гэтага залежыць і будучыня Беларусі.

Аляксандар Квасьнесўкі вітаў учорашнюю рэзалюцыю Эўрапейскага парлямэнту ў справе Ўкраіны:

(Квасьнеўскі: ) “Гэта сыгнал для тых “аранжавых дэманстрантаў”, важны сыгнал аб тым, што на іхныя намаганьні адазваліся ў Эўропе”.

Польскі рэзыдэнт заявіў, што цяпер Эўропа павінна дапамагчы Ўкраіне ў падрыхтоўцы да інтэграцыі ў Эўразьвяз, а на гэтую падрыхтоўку, паводле словаў польскага прэзыдэнта, можа спатрэбіцца 10-15 гадоў. Квасьнеўскі падкрэсьліў, што Польшча гатовая дапамагчы Ўкраіне ў гэтай справе ўсімі магчымымі сродкамі.

Між тым, паводле шэрагу польскіх экспэртаў, посьпех украінскай справы ў Эўрапарлямэнце адкрывае шлях да пераменаў і ў Беларусі.

Прыкладам, вядомы публіцыст Аляксандар Халь лічыць, што ў будучыні, адной з галоўных місіяў Польшчы ў Эўразьвязе можа быць перакананьне Брусэля ў неабходнасьці прыцягненьня да Аб’яднанай Эўропы Беларусі.

(Халь: ) “Народ Беларусі, маючы перад вачыма посьпехі палякаў і ўкраінцаў, наўрад ці захоча жыць так, як ён жыве цяпер”.
XS
SM
MD
LG