Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Amnesty International: Марыніч – вязень сумленьня


Юры Дракахруст, Прага Міжнародная праваабарончая арганізацыя Amnesty International абвясьціла Міхаіла Марыніча вязьнем сумленьня. Гэты статус надаецца людзям, якіх перасьледуюць паводле палітычных матываў.

30 сьнежня летась Марыніч быў асуджаны на пяць гадоў зьняволеньня. Ён быў абвінавачаны ў крадзяжы аргтэхнікі, перададзенай амбасадай ЗША ў часовае карыстаньне грамадскай арганізацыі “Дзелавая ініцыятыва”, якую ўзначальваў Марыніч.

У розныя часы вязьнямі сумленьня прызнаваліся сотні ўдзельнікаў акцыяў пратэсту, якія падаўляліся беларускімі ўладамі, лідэры прадпрымальніцкага руху Валер Леванеўскі і Аляксандар Васільеў, журналісты Павал Мажэйка, Мікола Маркевіч, Віктар Івашкевіч, абвінавачаныя ў паклёпе на прэзыдэнта, а таксама прафэсар Юры Бандажэўскі.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG