Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Карэя вернецца да перамоваў аб ядзернай праграме


ПХЕНЬЯН. Паўночная Карэя абвясьціла, што вырашыла аднавіць перамовы з некалькімі краінамі аб ядзернай праграме Пхеньяну. Вось што перадалі афіцыйныя карэйскія СМІ.

(Дыктарка :) -- Трэба арыентавацца на паляпшэньне адносінаў у новым стагодзьдзі, заміж таго, каб паўтараць непрыемную мінуўшчыну. КНДР заяўляе, што будзе паважаць ЗША і разглядаць як сябра, калі Амэрыка ня будзе паклёпнічаць на наш лад і ўмешвацца ў нашыя ўнутраныя справы.

Напярэдадні амэрыканскі кангрэсмэн Кёрт Ўэлдан перамовіўся з намесьнікам Кім Чэн Іра Кінг Ёнг Намам і заявіў, што перамовы могуць пачацца празь лічаныя тыдні. Мінулы раўнд перамоваў з ЗША, Кітаем, Расеяй і Японіяй Паўночная Карэя байкатавала летась у верасьні, спаслаўшыся на варожыя адносіны з боку ЗША.
XS
SM
MD
LG