Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Ізраіль замарозіў кантакты з палестынскім кіраўніцтвам


ЕРУСАЛІМ. Прэм’ер Ізраілю Арыэль Шарон загадаў урадавым чыноўнікам спыніць любыя кантакты з палестынскімі ўладамі, пакуль новы палестынскі лідэр не стрымае ваяўнікоў. Прадстаўнік Шарона Ассаф Шарыў заявіў, што ня будзе ніякіх сустрэчаў з Махмудам Абасам, пакуль той “не прыкладзе рэальных намаганьняў, каб спыніць тэрор. Міжтым тысячы палестынцаў сёньня выйшлі на вуліцы, каб адсьвяткаваць забойства шасьці ізраільцаў. Падчас гэтага інцыдэнту, які адбыўся на прапускным пункце паміж Ізраілем і Сэктарам Газы, загінулі таксама тры палестынскія ваяўнікі. Новы прэзыдэнт палестынскай аўтаноміі Махмуд Абас асудзіў гэты напад.
XS
SM
MD
LG