Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Літва просіць дапамогі ў будаўніцтве рэактара


ВІЛЬНЯ. Літоўскі прэм’ер-міністар Альгірдас Бразаўскас заявіў, што Літва ня мае сродкаў будаваць новы ядзерны рэактар, але можа стварыць умовы для замежных інвэстыцыяў. Пра свой намер дапамагчы Літве утрымаць вытворчасьць ядзернай энэргіі ўжо заявілі прадстаўнікі Францыі. Паводле абавязаньняў перад Эўразьвязам, Літва мае зачыніць Ігналінскую атамную электрастанцыю да 2009 году. Першы рэактар гэтай станцыі быў нядаўна спынены.
XS
SM
MD
LG