Лінкі ўнівэрсальнага доступу

logo-print

Суніцкая групоўка ўзяла адказнасьць за забойства памочніка лідэра ірацкіх шыітаў


БАГДАД. Ірацкая радыкальная суніцкая групоўка Ансар аль-Іслам сёньня ўзяла на сябе адказнасьць за забойства памочніка аўтарытэтнага лідэра ірацкіх мусульман-шыітаў Аяталы Алі ас-Сыстані. Падчас гэтага нападу каля Багдаду таксама загінулі тры прадстаўнікі курдзкай палітычнай партыі. Сёньня ж загінулі яшчэ пяць байцоў курдзкай дэмакратычнай партыі, а ў заходнім Іраку ваяўнікі захапілі 15 салдат нацыянальнай ірацкай гвардыі.
XS
SM
MD
LG