Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Багапша абвясьцілі пераможцам на выбарах у Абхазіі


СУХУМІ. Выбарчыя ўлады ў Абхазіі сёньня абвясьцілі Сяргея Багапша пераможцам на перагаласаваньні ў прэзыдэнцкіх выбарах, якое прайшло ў сераду. Паводле Цэнтральнай выбарчай камісіі, Багапш набраў амаль 92 працэнты галасоў. Ягоны адзіны супернік, старшыня народнай партыі Якуб Лакоба атрымаў менш за 5 працэнтаў. Лакоба заявіў расейскаму агенцтву ІТАР-ТАСС, што ня лічыць выбары дэмакратычнымі, але ня будзе абскарджваць іх вынік. Цяперашні прэзыдэнт Уладзіслаў Ардзінба сёньня павіншаваў Багапша зь перамогай. Перагаласаваньне ў Абхазіі адбылося пасьля крызысу ў выніку выбараў увосень, калі гэты сэпаратысцкі рэгіён Грузіі быў на мяжы грамадзянскай вайны. У камандзе Багапша, які фармальна перамог яшчэ на ранейшых выбарах, гэтым разам быў і яго былы асноўны супернік, былы прэм’ер-міністар Абхазіі Раўль Хаджымба.
XS
SM
MD
LG