Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Касьмічны зонд сеў на Тытан


ДАРМШТАТ (НЯМЕЧЧЫНА). Зонд “Гюйгенс”, запушчаны Эўрапейскім касьмічным агенцтвам, сёньня пасьпяхова сёў на паверхню Тытану -- найвялікшага спадарожніка плянэты Сатурн. Прадстаўнікі эўрапейскага і амэрыканскага касьмічнага агенцтваў гавораць, што пройдзены найцяжэйшы этап цяперашняга праекту. Інфармацыя зонду перадаецца на Зямлю праз касьмічны карабель “Касіні”, зь якога яго запусьцілі. На думку навукоўцаў, Тытан -- адзіны спадарожнік ў сонечнай сыстэме, які мае атмасфэру. Яны гавораць, што арганічныя хімічныя рэакцыі, якія там адбываюцца, могуць нагадваць працэсы, які далі штуршок жыцьцю на Зямлі каля 4 мільёнаў гадоў таму.
XS
SM
MD
LG