Лінкі ўнівэрсальнага доступу

logo-print

Юшчанка заклікае згарнуць намёты ў Кіеве


КІЕЎ. Пераможца прэзыдэнцкіх выбараў ва Ўкраіне Віктар Юшчанка заклікаў сваіх прыхільнікаў згарнуць намётавае мястэчка ў цэнтры Кіеву. Некаторыя людзі дагэтуль не пакінулі намётавае мястэчка на выпадак, калі перамога Юшчанкі на выбарах 26 сьнежня будзе скасаваная. Каманда другога кандыдата на выбарах, былога прэм’ер-міністра Віктара Януковіча, сёньня падала канчатковую скаргу ў Вярхоўны суд Ўкраіны. Паводле Цэнтральнай выбарчай камісіі Ўкраіны на перагаласаваньні другога туру выбараў 26 сьнежня Віктар Юшчанка атрымаў прыкладна 52 працэнты галасоў, а Віктар Януковіч каля 44 працэнтаў.
XS
SM
MD
LG