Лінкі ўнівэрсальнага доступу

logo-print

Эбадзі лічыць свой пазоў у суд незаконным


ТЭГЕРАН. Іранская праваабаронца і атрымальніца Нобэлеўскай прэміі Шырын Эбадзі сёньня паведаміла Радыё Фарда, што лічыць незаконным пазоў у Рэвалюцыйны суд, якія яна атрымала. Паводле Эбадзі, ў пазове гаворыцца, што яна мае зьявіцца перад судом цягам трох дзён, інакш яна будзе арыштаваная. Эбадзі кажа, што ў пазове няма ключавой інфармацыі.

(Эбадзі: ) “Такі пазоў не адпавядае іранскаму крымінальнаму заканадаўству. Паводле закону, калі нехта зробіць парушэньне, яго, ці яе мусяць паінфармаваць пра абвінавачваньні і выклікаць у суд для тлумачэньняў. Гэты пазоў у суд не ўказвае, ці абвінавачваюць мяне ў нечым, і калі так, якія супраць мяне абвінавачваньні. Таму гэты пазоў пярэчыць нашаму крымінальнаму заканадаўству”.

Дзяржаўны дэпартамэнт ЗША выказаў глыбокую занепакоенасьць магчымым судовым перасьледам супраць Шырын Эбадзі.
XS
SM
MD
LG