Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Новыя абвінавачваньні супраць Хадаркоўскага


МАСКВА. Адвакат зьняволенага расейскага бізнэсоўца Міхаіла Хадаркоўскага сёньня паведаміў, што супраць ягонага кліента пачалі новае крымінальнае расьсьледаваньне. Паводле Генрыха Падвы, Хадаркоўскага і ягонага бізнэс-партнэра, былога кіраўніка банкаўскай групы “Менатэп” Платона Лебедзева, цяпер падазраюць у адмываньні грошай. Падва кажа, што абодвум учора ў сьледчым ізалятары паведамілі пра новае абвінавачваньне, у дадатак да ранейшых абвінавачваньняў у махлярстве і ўхіленьні ад падаткаў. Міхаіл Хадаркоўскі ўзначальваў нафтавую кампанію “Юкас”. Асноўны вытворчы філіял “Юкасу”, “Юганскнефтегаз” у мінулым месяцы набыла малавядомая кампанія, якую ў сваю чаргу набыла расейская дзяржаўная кампанія “Роснефть”. Хадаркоўскі вінаваціць крамлёўскія ўлады ў крадзяжы “Юкасу” у законных гаспадароў.
XS
SM
MD
LG