Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Украіна скасавала дзяржаўную манаполію на выраб зброі


КІЕЎ. Украінскі парлямэнт прыняў закон, які дазваляе прыватным вытворцам вырабляць ўзбраеньне. Закон здымае дзяржаўную манаполію на выраб і мадэрнізацыю ўзбраеньня ўсіх кшталтаў. Будзе ўтвораная ўрадавая структура, якая будзе выдаваць ліцэнзіі кампаніям, занятым у збройным бізнэсе, а таксама кантраляваць вытворчасьць і экспарт зброі. Украіна зьяўляецца адным з найбуйнейшых экспартэраў ўзбраеньняў, у тым ліку ракетаў, самалётаў, танкаў.
XS
SM
MD
LG