Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Сэрбы і альбанцы расьсьледуюць забойства хлопца памежнікам


БЕЛГРАД. Місія АБСЭ ў Сэрбіі і Чарнагорыі павітала рашэньне сэрбскіх уладаў стварыць міжэтнічную камісію па расьсьледаваньні абставінаў сьмерці 16-гадовага альбанца Дашніма Хайрулагу, якога застрэліў сэрбскі памежнік пры незаконным пераходзе македонска-сэрбскай мяжы. Інцыдэнт адбыўся ў у мясцовасьці Прэшэва, заселенай альбанцамі. Сэрбскія ўлады абяцалі ўключыць у міжэтнічную камісію альбанцаў.
XS
SM
MD
LG