Лінкі ўнівэрсальнага доступу

logo-print

У Польшчы можна зьбіваць захопленыя самалёты


ВАРШАВА. У Польшчы набыў моц закон, які дазваляе зьбіваць захопленыя самалёты, калі яны адмаўляюцца прызямліцца. Польшча – апошняя з эўрапейскіх краінаў, якая ўвяла падобныя меры пасьля тэракту ў ЗША 11 верасьня 2001 г. Нямецкі прэзыдэнт Горст Кёлер падпісаў падобны закон у сераду. Вугоршчына і Чэхія ужо маюць падобныя законы, Гішпанія і Грэцыя паводле сваіх законаў маюць права страляць толькі ў выключных выпадках, кшталту Алімпійскіх гульняў, Швэцыя забараніла страляць у любыя самалёты, нават захопленыя. ЗША мае права страляць у прыватныя самалёты, якія ўварваліся ў паветраную прастору Амэрыкі і адмовіліся яе пакінуць.
XS
SM
MD
LG