Лінкі ўнівэрсальнага доступу

logo-print

Іран не дазволіў інспэктарам МАГАТЭ дакладна праверыць адну з вайсковых базаў на наяўнасьць сьлядоў распрацоўкі ядзернай зброі


ТЭГЭРАН: Інспэктары Міжнароднага Агенцтва Атамнай Энэргэтыкі наведалі сёньня вайсковую базу ў Парчыне, каб праверыць ці там не распрацоўваецца ядзерная зброя. Аднак іранскія ўлады не дазволілі інспэктарам праверыць ўсе будынкі ўнутры, толькі выбраныя аб’екты базы. Тэгэран патлумачыў забарону тым, што ня можа сабе дазволіць шпіянаж на сваіх стратэгічных аб’ектах. Іран і Эўразьвяз аднавілі перамовы ў справе правоў чалавека, рэгіянальнай бясьпекі, тэрарызму і нераспаўсюджваньня зброі масавага зьнішчэньня. Пасьля гэтага бакі прыступяць да перамоваў ў справе гандлю.
XS
SM
MD
LG