Лінкі ўнівэрсальнага доступу

logo-print

Эўрапарлямэнт аднагалосна вітаў сёньня абраньне Віктара Юшчанкі прэзыдэнтам Украіны


СТРАСБУР: Эўрапарлямэнт аднагалосна вітаў сёньня абраньне Віктара Юшчанкі прэзыдэнтам Ўкраіны. У адмысловай заяве гаворыцца, што «права ўкраінскага народу на свабодны выбар прэзыдэнта было ўшанаванае і выкананае». Намесьнік старшыні Эўрапарлямэнту Яцэк Сарьюш Вольскі выказаў думку, што цяпер пара перагледзець стратэгію Зьвязу ў дачыненьні да Ўкраіны і прапанfваць Ўкраіне сяброўства ў Эўразьвязе. Аднак некаторыя дэпутаты а таксама міністр замежных справаў Францыі Мішэль Барне лічаць, што ўздымаць гэтае пытаньне заўчасна і трэба умацоўваць існуючыя двухбаковыя сувязі
XS
SM
MD
LG