Лінкі ўнівэрсальнага доступу

logo-print

Ізраіль заклікаў Расею адмовіцца ад кантракту на продаж Сырыі ракетаў


ЕРУЗАЛІМ: Ізраіль заклікаў Расею адмовіцца да кантракту на продаж Сырыі ракетаў. Міністр замежных справаў Ізраілю Шалом паведаміў, што Тэль Авіў зьвярнуўся з афіцыйнай просьбай да Масквы. Аднак прадстаўнік камітэту замежных справаў Рады Расейскай Фэдэрацыі Міхаіл Маргелаў назваў ўвесь гэты кантракт «мітам». Раней, таксама міністр абароны Расеі Іваноў адхіліў абвінавачаньні ў тым, што Масква вядзе з Дамаскам перамовы наконт продажу ракетаў, хаця паводле яго, Расея пакідае за сабою права падпісваць любы падобны кантракт. Злучаныя Штаты абвінавачваюць Сырыю ў падтрымцы міжнароднага тэрарызму.
XS
SM
MD
LG