Лінкі ўнівэрсальнага доступу

logo-print

Шлях да паўфіналу ў Сыднэі аказаўся для Макса Мірнага надзвычай лёгкім


RFE/RL Макс Мірны дайшоў да паўфіналу прэстыжнага турніру ў Сыднэі, дзе мае сустрэцца з аўстралійскай зоркай Лэйтанам Г’юітам (Lleyton Hewitt). Шлях да паўфіналу быў для Макса Мірнага надзвычай лёгкім і ўдачлівым – агулам за тры гульні Макс правёў на корце менш за дзьве гадзіны.

У першы коле Мірны перамог гішпанца Давіда Фэрэра зь лікам 6:1, 7:5. У другім раундзе Мірны атрымаў перамогу пасьля таго, як у выніку траўмы швэд Яўхім Ёгансан (Joachim Johansson) вымушаны быў спыніць гульню. На той момант Мірны перамагаў зь лікам 4:1. У чвэрцьфінале Максім Мірны зноў атрымаў перамогу, дзякуючы таму, што ягоны апанэнт Тэйлар Дэнт быў вымушаны спыніць гульню з-за кепскага самаадчуваньня.

(Мірны: ) “Такія вось перамогі walkover заўсёды нечаканыя, а тут увогуле гэта здарылася два разы запар. Здаецца, у маёй 9-гадовай прафэсійнай кар’еры такога яшчэ ні разу не здаралася. Спачуваю хлопцам з прычыны іх траўмаў. А ў Дэнта, здаецца, была праблема з атручваньнем нейкай ежай.”

Пра аўстралійскую зорку Лэйтана Г’юіта Макс сказаў:

(Мірны: ) “Апошні раз, калі я гуляў супраць яго ў Манрэалі, я перамог. Але самая прыемная перамога супраць яго, гэта перамога на Алімпійскіх гульнях. Ёсьць пра што ўспомніць і падумаць, і гэтае добрае адчуваньне я павінен прынесьці на корт. Зноў жа, гуляць супраць Г’юіта заўсёды цяжка. Ён моцны гулец, змагар. Паспрабую заўтра паказаць найлепшы тэніс, які толькі ўмею.”
XS
SM
MD
LG