Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Гарадзенскія чыноўнікі ўпэўнены, што школьнікам палітыка не патрэбная


Міхал Карневіч, Горадня Падчас правядзеньня ў Горадні абласной алімпіяды школьнікаў па беларускай мове чыноўніца аддзелу адукацыі аблвыканкаму забараніла раздаць вучням газэты Таварыства беларускай мовы “Новы час” і “Наша слова”, матывуючы тым, што яны занадта палітызаваныя.

Старшыня абласной арганізацыі Таварыства беларускай мовы Аляксандар Місьцюкевіч прынёс сьпісаныя з газэтных шапікаў асобнікі выданьняў з тым, каб распаўсюдзіць іх сярод вучняў у якасьці прызоў. Ён ведае, што ў многіх, асабліва вясковых школках, гэтых газэтаў наагул няма, паколькі на іх падпіску заўсёды не стае грошай. Галоўны спэцыяліст аддзелу адукацыі аблвыканкаму Тамара Прадзед, прагартаўшы іх, забараніла раздаваць школьнікам. Мне яна патлумачыла, што гэта яе асабістая пазыцыя. У шмат якіх асобніках газэтаў былі надрукаваны матэрыялы, прысьвечаныя рэфэрэндуму і выбарам у Палату прадстаўнікоў.

На думку чыноўніцы, гэтыя газэты павінны займацца прапагандай беларускай мовы, а не палітыкай. І дзецям, паводле яе словаў, палітыка не патрэбная. Сваю пазыцыю Тамара Прадзед падмацавала і тым, што ейныя дзеяньні падтрымала супрацоўніца Дзяржкантролю, якая таксама прысутнічала на алімпіядзе. Яе прозьвішча Тамара Прадзед назваць адмовілася.
XS
SM
MD
LG