Лінкі ўнівэрсальнага доступу

У Маскву прыяжджае міністар замежных справаў Японіі


МАСКВА. Сёньня ў Маскву дзеля перамоваў прыбудзе міністар замежных спраў Японіі Набутака Мачымура. Візыт працягнецца тры дні. Перамовы будуць засяроджаны на заплянаваным на сёлета наведваньні Японіі прэзыдэнтам Уладзімірам Пуціным. Чакаюць, што бакі закрануць пытаньне наконт падпісаньня мірнай дамовы паміж краінамі. Яны дагэтуль не падпісалі дамову, бо Савецкі Саюз пасьля заканчэньня вайны адабраў у Японіі чатыры Курыльскія астравы. Японцы заклікаюць вярнуць астравы.
XS
SM
MD
LG