Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Брытанскі прынц Гары прабачыўся за нацысцкую уніформу


ЛЁНДАН. Брытанскі прынц Гары выказаў прабачэньні за тое, што ён у якасьці маскараднага строю выкарыстаў нацысцкую уніформу з нарукаўнай павязкай са свастыкай. Гары—20-гадовы, самы малодшы сын прынца Чарльза і прынцэсы Дыяны. Сёньня здымкі прынца Гары у фашысцкай форме зьмясьціла брытанская газэта “Сан”. 27 студзеня брытанская каралеўская сям’я зьбіраецца ўдзельнічаць у адзначэньні 60-х угодкаў вызваленьня Савецкай арміяй фашысцкага канцлягера “Асьвенцым” у Польшчы.
XS
SM
MD
LG