Лінкі ўнівэрсальнага доступу

ЗША супраць продажу Расеяй Сырыі ракет "Іскандэр"


ВАШЫНГТОН. ЗША засьцераглі Расею ад продажу Сырыі ракетаў, якія маглі б паразіць любую цэль у Ізраілі. Прадстаўнік Дзярждэпартамэнту Рычард Баўчэр сказаў, што афіцыйны Вашынгтон – супраць плянаў Масквы прадаць Сырыі 26 ракетаў “Іскандэр”. Аб продажы паведамілі расейскія СМІ напярэдадні заплянаванага на 24 студзеня візыту прэзыдэнта Сырыі Башара Аль-Асада ў Маскву. Ізраіль занепакоены магчымасьці атрыманьня Сырыяй абноўленай вэрсіі ракет “Іскандэр”, якімі карыстаўся Ірак падчас вайны ў Пэрсыдзкай Затоцы. У выпадку, калі Масква ўсё ж прадасьць ракеты, ЗША не выключаюць прымяненьня да Расеі санкцыяў, якія прадугледжвае амэрыканскае заканадаўства, заявіў Баўчэр.
XS
SM
MD
LG