Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Цэнтральнаэўрапейскія краіны занепакоеныя сытуацыяй у Беларусі


ВАРШАВА. Міністры замежных справаў Усходне- й Цэнтральнаэўрапейскіх краінаў на сустрэчы ў Варшаве выказалі занепакоенасьць сытуацыяй ў Беларусі. На сустрэчы прысутнічалі міністры й намесьнікі міністраў замежных справаў Польшчы, Вугоршчыны, Чэхіі, Славаччыны, Славеніі і Аўстрыі. Міністар замежных справаў Польшчы Адам Ротфэльд заявіў, што “сытуацыя ў Беларусі – падстава для занепакоенасьці ўсяго Эўразьвязу”. Ротфэльд заявіў, што Беларусь зьдзяйсьняе недапушчальнае парушэньне нормаў і прынцыпаў АБСЭ, якіх як сябра гэтай арганізацыі павінна прытрымлівацца.
XS
SM
MD
LG