Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Галасаваньне ў Абхазіі азмрочанае гвалтам


СУХУМІ. У Абхазіі завяршылася галасаваньне на паўторных прэзыдэнцкіх выбарах. Паводле афіцыйных зьвестак, на выбары прыйшлі больш за 50% са 120 тыс. выбарцаў. На пасаду прэзыдэнта Абхазіі прэтэндуюць старшыня Народнай партыі Якуб Лакоба й Сяргей Багапш, аб’яўлены пераможцам пры мінулым галасаваньні. Перамогу Багапша аспрэчваў Рауль Хаджымба, які цяпер выступае зь ім у адной камандзе – як кандыдат на пасаду віцэ-прэзыдэнта. Галасаваньне было азмрочанае гвалтам. Грузія паслала войскі на мяжу з Абхазіяй, пасьля ўчорашніх выкраданьняў этнічных грузінаў з Гальскага і Зугдыдзкага рэгіёнаў. Прэм’ер Грузіі Зураб Жванія заявіў, што Грузія жорстка адкажа на спробы тэрарызаваць грузінскае насельніцтва. Грузінскія чыноўнікі лічаць, што ўчорашні напад быў арганізаваны з мэтаю не дапусьціць грузінаў да прэзыдэнцкіх выбараў.
XS
SM
MD
LG