Лінкі ўнівэрсальнага доступу

logo-print

Парыскі клюб замарожвае даўгі


ПАРЫЖ. Міністар фінансаў Францыі Эрвэ Гаймар паінфармаваў, што парыскі клюб краін-крэдытораў пагодзіцца адтэрмінаваць выплату даўгоў краінамі, пацярпелымі ад катастрафічных землятрусу й цунамі. У інтэрвію францускаму радыё Гаймар сказаў: “Беручы пад увагу складаную сытуацыю ў эканоміках гэтых краінаў, чальцоў клюбу крэдытораў ясна бачаць, што адтэрмінаваньне жыцьцёва патрэбнае, каб краіны, пацярпелыя ад цунамі, змаглі справіцца з сваёй страшэннай бядой”. Генэральны сакратар ААН Кофі Анан запэўніў сёньня, што сродкі, ахвяраваныя шматлікімі краінамі й арганізацыямі на ліквідацыю наступстваў стыхійнага бедзтва ў Паўднёва-Ўсходняй Азіі, будуць належна скарыстаныя. На неадкладныя патрэбы ўжо выдзелена звыш 700 мільёнаў даляраў.
XS
SM
MD
LG