Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Харвацкі генэрал гатовы здацца


ЗАГРАБ. Харвацкі генэрал Антэ Гатавіна гатовы неадкладна здацца ўладам, калі атрымае гарантыі, што ён ня будзе выдадзены Гааскаму трыбуналу, а судовы працэс над ім пройдзе ў Харватыі. Прапанову генэрала ягоны адвакат накіраваў кіраўніцтву Эўразьвязу. Раней Эўрапейскі Зьвяз заяўляў пра гатовасьць пачаць у сакавіку перамовы з Харватыяй у тым разе, калі Гатавіна будзе арыштаваны й выдадзены Міжнароднаму трыбуналу. Харвацкаму генэралу, які ўнікае правасудзьдзя з 2001 году, выстаўленыя вінавачаньні ў ваенных злачынствах супраць сэрбаў у 1995 годзе.
XS
SM
MD
LG