Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Вяртаньне дадому, як лекі бальному


Алесь Аркуш, Полацак Новая перадача сэрыі "Магія мовы"

Сын прывёз мне зь Нью-Ёрку незвычайны падарунак: часопіс “Узвышша”, нумар сёмы за 1929 год. Той самы нумар, за які “Ўзвышша” пачалі трэсьці як грушу, той, які стаўся апошнім “баявым”. Пасьля гэтага нумару партыйная ўлада запатрабавала ад “Узвышша” прызнаньня ўсіх памылак літаратурнага згуртаваньня. Пасьля адпаведнай працы сярод сяброў згуртаваньня ва “Ўзвышшы” адбыўся раскол на “меншыню” на чале з Дубоўкам і “бальшыню”, якая скарылася перад дыктатурай “генэральнай лініі”.

Сын паказаў падарунак яшчэ ў аэрапорце. Я адгарнуў першую старонку і заўважыў эксьлібрыс – лацінкай напісана Jury Stukalich. Гэты беларускі пісьменьнік і грамадзкі дзеяч больш вядомы па літаратурным псэўданіме Юрка Віцьбіч. “Ну во, і вярнуліся на радзіму,” – падумаў я.

“Дзень добры!” – вітаюся са Станіславам Шушкевічам, ён таксама вяртаецца дадому зь нейкай далёкай вандроўкі. “Станіслаў Станіслававіч, можа, Вы на машыне, то падкіньце да Менску?” – пытаюся, бо выехаць зь менскага аэрапорту заўсёды праблематычна. “Ды во, нешта не сустрэлі, але я ўжо ўзяў таксоўку, колькі вас? Два чалавекі, дык памесьцімся”. Усе разам – і Шушкевіч, і я з сынам, і “Ўзвышша”, і Адамовіч зь Віцьбічам – вяртаемся дадому. Неяк узьнёсла гутарым.

Вяртаньне дадому – як лекі бальному.

У Беларусі пра родны дом шмат прымавак, але, бадай, самая вядомая такая: лепш у сваёй хатцы, як у чужым палацы.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG