Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Палёгкі для старых пры паездках за мяжу


Тацяна Поклад, Вільня Кабінет міністраў Літвы пацьвердзіў палёгкі пры перасячэньні беларуска-літоўскай мяжы для грамадзянаў Беларусі і Літвы, старэйшых за 65 гадоў.

Раней права на бясплатныя візы, якія выдаваліся без запрашэньня, мелі права грамадзяне Беларусі і Літвы, старэйшыя за 70 гадоў. Цяпер такія палёгкі дзейнічаюць для усіх, каму болей за 65 гадоў.

Кабінэт міністраў пацьвердзіў адпаведнае часовае міжурадавае пагадненьне паміж Беларусьсю і Літвой, падпісанае 26 лістапада 2002 году. Урады абедзьвюх краінаў адзначылі, што гэта робіцца дзеля паляпшэньня ўмоваў падарожжаў у Беларусь і Літву для людзей старэйшага веку з абедзьвюх суседніх краінаў.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG