Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Прэзыдэнт Польшчы А. Квасьнеўскі заклікаў Брусэль вызначыць канкрэтную дату пачатку перамоваў з Кіевам аб далучэньні Ўкраіны да Эўразьвязу


Аляксей Дзікавіцкі, Варшава Паводле польскага прэзыдэнта, плян Эўрапейскага зьвязу ў справе дачыненьняў з Украінай павінен быць “больш сьмелым” і ўтрымліваць канкрэтны тэрмін, калі ўкраінцы, пры жаданьні, змогуць распачаць перамовы аб сваім сяброўстве ў аб’яднанай Эўропе.

“Украіна павінна мець адкрытыя магчымасьці далучэньня да Эўразьвязу, Тады ўкраінцы самастойна вырашаць, хочуць яны гэтага ці не, і ці будуць яны выконваць эўрапейскія стандарты. Зразумела адно: не атрымаецца прыцягнуць Украіну да эўрапейскага супрацоўніцтва, калі не цікавіцца, што адбываецца ў гэтай краіне, калі не інвэставаць у яе эканоміку і не сустракацца з украінскімі палітыкамі”, заявіў Аляксандар Квасьнеўскі.

Цікава, што напярэдадні былы прэзыдэнт Польшчы Лех Валэнса падкрэсьліваў, што адзін з істотных фактараў, які стрымлівае дэмакратызацыю Беларусі і не стымулюе беларускія ўлады да пераменаў – гэта адсутнасьць канкрэтнай прапановы для беларусаў з боку Эўразьвязу, якая б ясна паказвала ўсе перавагі выбару на карысьць эўрапейскай інтэграцыі.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG