Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Амэрыканцы запусьцяць касьмічны карабель, які дагоніць камэту


МЫС КАНАВЭРАЛ, ЗША. Амэрыканскае агэнцтва НАСА плянуе сёньня запусьціць касьмічны карабель. Яго мэтай будзе вывучэньне камэты. Праз паўгода пасьля запуску карабель будзе пралятаць побач з камэтай Тэмпэль Адзін. Ён павінен будзе запусьціць меншы апарат, які важыць 370 кіляграмаў,--у траекторыю камэты. Хуткасьць апарата будзе 37 тысяч кілямэтраў за гадзіну. Навукоўцы плянуюць, каб ён сутыкнуўся з камэтай і трапіў унутр яе, каб вывучыць унутраную будову.
XS
SM
MD
LG