Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Шымон Пэрэс хоча дыялёгу з палестынцамі


ЕРУСАЛІМ. Намесьнік прэм’ера Ізраілю Шымон Пэрэс заклікаў да аднаўленьня мірнага дыялёгу з палестынцамі. У радыёінтэрвію Пэрэс сказаў: "Нарэшце, замірэньне ня можа адбыцца без палестынцаў. І мы павінныя пачаць гаварыць зь імі -- рана ці позна”. Раней сёньня ізраільскі прэм’ер Арыэль Шарон патэлефанаваў Махмуду Абасу і павіншаваў яго з абраньнем у прэзыдэнты Палестынскае аўтаноміі. Сёньня палестынскія ваяўнікі абстралялі мінамі й ракетамі габрэйскія паселішчы ў Сэктары Газа, а таксама памежны габрэйскі горад Здэрот. Пра ахвяры й разбурэньні паведамленьняў няма. Шмат якія ваяўнічыя групоўкі байкатавалі выбары, не жадаючы замірэньня з Ізраілем.
XS
SM
MD
LG