Лінкі ўнівэрсальнага доступу

logo-print

Брытанскіх вязьняў выпусьцяць з Гуантанама


ЛЁНДАН. Амэрыканскія ўлады маюць намер вызваліць усіх брытанскіх зьняволеных, якія застаюцца на вайсковай базе ў Гуантанама. Паводле генэральнага пракурора Вялікабрытаніі лорда Голдсьміта, усе чатыры вязьні будуць перададзеныя брытанскай паліцыі. Урад Аўстраліі ў сваю чаргу паінфармаваў, што адзін з двух аўстралійцаў, увязьненых на базе ў Гуантанама, таксама неўзабаве будзе вызвалены й вернецца на бацькаўшчыну. На базе ў Гуантанама ўтрымліваюцца асобы, падазраваныя ў тэрарызьме й захопленыя ў Аўганістане й Іраку.
XS
SM
MD
LG