Лінкі ўнівэрсальнага доступу

У Абхазіі выкрадзеныя 49 чалавек


ТБІЛІСІ. Узброеныя людзі сёньня напалі на вёскі на правым беразе ракі Інгуры, якая аддзяляе Грузію ад Абхазіі. Нападнікі выкралі прынамсі 49 чалавек, забралі аўтамабілі мясцовых жыхароў і выехалі. Інцыдэнты адбыліся ў 6 вёсках, некаторыя зь якіх належаць да абхаскага раёну Галі, а іншыя – да грузінскай правінцыі Зугдзідзі. Ні ўрад Абхазіі, ні расейскія войскі, якія стаяць у Галі, ніяк не камэнтуюць сытуацыі. Галі населены ў асноўным этнічнымі грузінамі, якія вярнуліся ў свае дамы пасьля сэпаратысцкіх войнаў 1992 -- 1993 гг. Між тым заўтра ў Абхазіі пройдуць паўторныя прэзыдэнцкія выбары.
XS
SM
MD
LG