Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Міністэрства інфармацыі вынесла афіцыйныя папярэджаньні тром FM-станцыям


Юры Дракахруст, Прага Міністэрства інфармацыі вынесла афіцыйныя папярэджаньні тром FM-станцыям – “Хіт-ФМ”, “Юністар”і “Новае радыё”. Прычына – невыкананьне патрабаваньня, каб тры чвэрці эфіру складалі беларускія музычныя творы.

Міністар інфармацыі Ўладзімер Русакевіч заявіў, што калі патрабаваньне ня будзе выкананае, міністэрства пазбавіць станцыі права вяшчаньня.

Русакевіч падкрэсьліў, што міністэрствы інфармацыі і культуры вызначаюць адзіныя крытэры паняцьця “беларускі выканаўца”.

“Ці можна лічыць беларускімі выканаўцамі Алены Сьвірыдаву, Юрыя Антонава? Гэтак можна да абсурду дайсьці. Некаторыя прадусары мне даказваюць, што Аляксандар Буйноў – беларускі выканаўца, бо ў яго беларускія карані знайшлі” – як паведамляе Інтэрфакс зь іроніяй заявіў Ўладзімер Русакевіч.
XS
SM
MD
LG