Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Пракуратура папярэдзіла актывістку Аб’яднанай грамадзянскай партыі


Альгерд Невяроўскі, Менск Пракуратура Ленінскага раёну Горадні афіцыйна папярэдзіла старшыню менскай абласной арганізацыі Аб’яднанай грамадзянскай партыі Марыну Багдановіч. Прычынай стаў выступ спадарыні Багдановіч як кандыдата ў дэпутаты Палаты прадстаўнікоў на Гарадзенскім абласным радыё.

Пракуратура лічыць, што ў сваім выступе Марына Багдановіч дапусьціла паклёп на кіраўніка дзяржавы. Пракуроры ўбачылі прыкметы злачынства, прадугледжанага артыкулам 367 Крымінальнага кодэксу, у словах Марыны Багдановіч пра магчымую датычнасьць прэзыдэнта да продажу няўлічанай бюджэтам зброі й разьмеркаваньня сродкаў, атрыманых ад гэтых угодаў.

Пракурор Ленінскага раёну Горадні Васілеўскі папярэдзіў яе аб недапушчальнасьці парушэньняў і патлумачыў, што ў выпадку іх паўтору Марына Багдановіч будзе прыцягнутая да адказнасьці.

Падобныя праверкі пракуратурай у Менску таксама праводзяцца ў адносінах да кандыдатаў у дэпутаты ад апазыцыі Алега Воўчка і Аляксандра Цынкевіча. Рашэньне ў іх справе павінна быць вынесенае пасьля 2 сакавіка.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG