Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Прадпрымальнік Аўтуховіч тлумачыў міліцыянтам, што ён не пагражаў начальніку падатковай інспэкцыі


Міхал Карневіч, Горадня Рэдактар ваўкавыскай “Местной газэты” Андрэй Шантаровiч і прадпрымальнік Мікалай Аўтуховіч давалі сёньня тлумачэньні намесьніку начальніка Ваўкавыскай міліцыі Аляксандру Глебаву з нагоды апублікаванага інтэрвію.

Падставай паслужыў ліст на імя начальніка Ваўкавыскага РАУС ад начальніка Гарадзенскай абласной падатковай інспэкцыі спадара Кірыёнка, у якім ён сьцьвярджае, што Аўтуховіч у інтэрвію рэдактару Шантаровічу выказаў пагрозу службовым асобам ягонага ведамства.

Насамрэч, у інтэрвію Аўтуховіч сказаў: “калі чыноўнікі ад яго не адчэпяцца, ён вымушаны будзе прыняць адэкватныя меры і нават зьвернецца непасрэдна да прэзыдэнта Лукашэнкі”.

Мікалай Аўтуховіч паўтарыў сёньня гэтыя словы ў пастарунку і падкрэсьліў, што ня лічыць гэта фізычнай пагрозай зь яго боку мясцовым чыноўнікам.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG