Лінкі ўнівэрсальнага доступу

На сустрэчы з амбасадарамі прэзыдэнт Квасьнеўскі доўга гаварыў пра Ўкраіну; пра Беларусь – палова сказу


Аляксей Дзікавіцкі, Варшава У часе прамовы на традыцыйнай штогадовай сустрэчы з амбасадарамі замежных дзяржаваў, што акрэдытаваныя ў Польшчы, прэзыдэнт Аляксандар Квасьнеўскі прысьвяціў Беларусі усяго палову сказа.

Сёлетняя сустрэча з замежнымі дыпляматамі, што працуюць у Варшаве была для прэзыдэнта Аляксандра Квасьнесўкага апошняй, бо ў гэтым годзе канчаецца другі тэрмін ягоных паўнамоцтваў. З гэтай нагоды прамова кіраўніка польскай дзяржавы была даўжэйшай, чым звычайна.

Гаворачы пра усходніх суседзяў Польшчы, Квасьнеўскі даволі шмат увагі прысьвяціў дачыненьням з Расеяй, а таксама Украінай, дзе, паводле ягоных словаў, апошнім часам адбыліся гістарычныя перамены.

(Квасьнеўскі: ) “Мы жадаем посьпехаў новаму прэзыдэнту Украіны, перад якім стаяць цяжкія выпрабаваньні. Польшча будзе і надалей падтрымліваць праэўрапейскія памкненьні Украіны”, – заявіў польскі прэзыдэнт.

Што да Беларусі, дык гэтай краіне Аляксандар Квасьнесўкі ў сваёй доўгай прамове прысьвяціў усяго палову сказа.

(Квасьнеўскі: ) “Мы зацікаўленыя таксама супрацоўніцтвам з Малдовай і разьвіцьцём добрасуседзкіх кантактаў зь Беларусьсю”, – заявіў Аляксандар Квасьнесўкі.
XS
SM
MD
LG