Лінкі ўнівэрсальнага доступу

logo-print

Украіна: ЦВК абвясьціла Юшчанку прэзыдэнтам


КІЕЎ. Цэнтральная выбарчая камісія Ўкраіны абвясьціла Віктара Юшчанку пераможцам прэзыдэнцкіх выбараў. Згодна з выніковым пратаколам, Юшчанка набраў 51, 99 % галасоў, яго супернік Віктар Януковіч – 44, 2 % галасоў. За Юшчанку прагаласавалі ў 17 рэгіёнах Украіны і ў замежнай выбарчай акрузе. Януковіч здабыў большасьць галасоў у 10 рэгіёнах краіны. Раней у панядзелак Вярхоўны суд Украіны адхіліў 4 скаргі давераных асобаў кандыдата ў прэзыдэнты Віктара Януковіча на парушэньні падчас галасаваньня 26 сьнежня.
XS
SM
MD
LG