Лінкі ўнівэрсальнага доступу

logo-print

Махмуд Абас абраны палестынскім лідэрам


РАМАЛА. Старшыня Арганізацыі вызваленьня Палестыны Махмуд Абас абвешчаны пераможцам на выбарах кіраўніка Палестынскай аўтаноміі. Усясьветныя лідэры выказалі спадзяваньне, што абраньне Абаса дазволіць аднавіць міратворчы працэс на Блізкім Усходзе. Прэзыдэнт Эўрапейскай камісіі Жазэ Мануэл Барозу ацаніў перамогу Абаса як “вельмі важны крок” для будучыні палестынскіх людзей. Сам Абас прапанаваў у панядзелак “руку міру” Ізраілю. “Мы гатовыя для міру, угрунтаванага на справядлівасьці”, – сказаў Абас. У сваю чаргу міністар замежных справаў Ізраілю Сільван Шалом заявіў: “Мне здаецца важным тое, што новаму лідэру палестынцаў Махмуду Абасу цяпер давядзецца прыняць стратэгічнае рашэньне аб ліквідацыі ўсёй інфраструктуры тэрарыстычных арганізацыяў – з аднаго боку, і аб спыненьні заклікаў да гвалту – з другога”.
XS
SM
MD
LG